Аляксей Капчыкаў
Нарадзіўся ў адзін з вераснёўскіх вечароў 1968 года ў Ленінградзе. Потым быў Ваўкавыск, горад у якім я першы раз сустрэўся з «жывым» паравозам. З 1973 жыву ў Віцебску. Правільна трымаць у руцэ аловак і пэндзля вучыўся ў мастацкай школе і ў мастацкім вучылішчы. Радавая памяць паўплывала і на выбар прафесіі, і на выбар тэмы ў творчасці, так як я ўнук мастака-афарміцеля і праўнук машыніста паравоза. Аб астатнім, я думаю, хай раскажуць напісаныя мной і прадстаўленыя палатна, многія з якіх пасяліліся ў розных інтэр'ерах прыхільнікаў з розных краін свету.